Прафілактыка узгаранняў на кухні
Калі пажар на кухні …
Ратавальнікі нагадваюць аб захаванні нормаў і правілаў пажарнай бяспекі.
Нікому ні сакрэт, што досыць часта здараюцца пажары ў жылым фондзе. Не выкананне нормаў і правілаў пажарнай бяспекі, а часцяком чалавечая халатнасць прыводзіць да загарання ў жыллё. Ні рэдкія выпадкі загаранняў менавіта на кухні. Ратавальнікі нагадваюць, каб не здарылася бяды ніколі не пакідайце прыгатаванне ежы на пліце без нагляду. Хтосьці пакінуў на пліце рондаль і выбег на пару хвілін у краму. Хтосьці стомлены пасля працы прылёг на канапу. У любым з выпадкаў гэтыя пару хвілін могуць скончыцца пажарам. Падрыхтоўка ежы на пліце павінна быць пад пастаянным кантролем. Старанна затушыце выкарыстаныя запалкі, перад тым, як выкінуць. У многіх гаспадынь ёсць звычка сушыць над плітой вопратку, якая можа імгненна ўспыхнуць. Калі вас няма дома, то нікому не патрэбныя уключаныя ў разетку электрычныя прыборы на кухні, як іншым і ва ўсёй кватэры. Прывучыць сябе перад выхадам акінуць позіркам сваё жыллё, каб пераканацца, што вы ўсё выключылі. Гэтая хвілінка бяспекі дарагога варта.
Калі ўсе-такі адбылося загаранне, галоўнае не разгубіцца і захоўваць спакой. Запомніце некалькі ня складаных рэкамендацый ад ратавальнікаў:
- калі гарыць алей на патэльні, накрыйце патэльню вечкам або мокрай анучай;
- калі падпаленае масла патрапіла на падлогу або сцены, тушы полымя пральным парашком, содай, зямлёй з кветкавага чыгуна;
- калі загарэлася смецце ў вядры, залі змесціва вадой;
- калі загарэўся электрапрыбор, адключы электраэнергію і накрый электрапрыбор шчыльнай тканінай і прыцісніце па краях.
Памятаеце! Ратавальнікі заўсёды побач. Тэлефон службы выратавання 101 і 112.