Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Віртуальныя экскурсіі па Беларусі

Віртуальныя экскурсіі па Беларусі - дазволяць усей сям’ей прагуляцца па самых прыгожых мясцінах Беларусі, разгледзець найменшыя дэталі і выпрабаваць пачуццё асабістай прысутнасці ў гістарычным месцы.

Віртуальная экскурсія па Хатыні

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай мапе вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года. Сёння на месцы Хатыні - мемарыял Смутку і Памяці.

разгарнуць » / « згарнуць

Віртуальная экскурсія па мемарыяльным комплексе "Брэсцкая грэпасць -герой"

Мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой" з'яўляецца адным з найбольш вядомых і наведвальных турыстычных аб'ектаў Рэспублікі Беларусь. Тут у адзіным комплексе аб'яднаны месцы баёў, руіны, збудаванні крэпасці і музейныя экспазіцыі. Будучы пабудаванай як ваенны аб'ект, перажыўшы пажары дзвюх сусветных войн, сёння Брэсцкая крэпасць застаецца месцам памяці і міру

разгарнуць » / « згарнуць

Віртуальная экскурсія па палацава-паркавым ансамблі Радзівілаў у Нясвіжы

Нясвіжскі - палацава паркавы комплекс, унесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Сярод славутасцяў горада вылучаюцца Нясвіжская ратуша, Слуцкая брама, Фарны касцёл (1587 - 1593 гг.) з фамільным магільным склепам Радзівілаў, гандлёвыя рады, дом на рынку, манастыр бенедыктынак (1596 г.).

разгарнуць » / « згарнуць

Віртуальны тур па замкавым комплексе Мір

Замкавы комплекс “Мір” – унікальны помнік нацыянальнай культуры Беларусі, уключаны ў 2000 годзе ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА

разгарнуць » / « згарнуць

Віртуальная экскурсія па музеі Мінскага трактарнага завода

Экспазіцыя музея ўключае найцікавейшыя гістарычныя дакументы мінулага, а таксама сучасныя інтэрактыўныя элементы.

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта