Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Аб установе

Поўная назва: Дзяржаўная ўстанова адукацыі " Дзіцячы сад № 558 г.Мінска"

Рэжым працы: Панядзелак-Пятніца з 07: 00 да 19: 00,

Субота, Нядзеля-выхадны

Мэтай дзейнасці дзіцячага сада з'яўляецца рознабаковае развіццё і сацыялізацыя выхаванцаў ранняга і дашкольнага ўзросту ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і патрэбамі.

Асноўнымі задачамі  дзіцячага сада з'яўляюцца:

ахова і ўмацаванне здароўя дзіцяці, фарміраванне асноў здаровага ладу жыцця;

фарміраванне ў выхаванцаў гуманнага стаўлення да сябе і навакольнага свету, гуманных узаемаадносін з навакольнымі;

забеспячэнне рознабаковага развіцця асобы дзіцяці, а таксама стварэнне ўмоў для яго ранняй сацыялізацыі і самаразвіцця;

далучэнне выхаванцаў да агульначалавечых каштоўнасцей;

Узаемадзеянне з сям'ёй з мэтай паўнавартаснага развіцця дзяцей і павышэння псіхолага-педагагічнай культуры бацькоў;

Фарміраванне грамадзянскасці і нацыянальнай самасвядомасці, патрыятычных пачуццяў, маральнай, эстэтычнай і экалагічнай культуры;

забеспячэнне пераемнасці паміж дашкольнай адукацыяй і першай ступенню агульнай сярэдняй адукацыі.

Кантактная інфармацыя

Тэлефоны "гарачых ліній", тэлефоны даверу і даведачных службаў

Раздзелы сайта